Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазналі загінулых у "Дамадзедаве"


Апазналі целы ўсіх загінулых у выніку выбуху на лётнішчы "Дамадзедава". Агенцтвы са спасылкай на мэдыкаў паведамляюць, што экспэртам удалося ідэнтыфікаваць парэшткі меркаванага тэрарыста-сьмяротніка. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі і ў МНС Расеі. Сёньня ў Маскве і Маскоўскай вобласьці абвешчаны дзень жалобы.

Пры выбуху, ажыцьцёўленым сьмяротнікам 24 студзеня ў міжнародным тэрмінале "Дамадзедава", загінулі 35 чалавек. 117 пацярпелых застаюцца ў шпіталях, дзясяткі зь іх у цяжкім і скрайне цяжкім стане.
XS
SM
MD
LG