Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: шэраг адставак на фоне пратэстаў


Урад Тунісу мае сёньня абвясьціць вынікі кадравых перастановак у кабінэце міністраў. Гэтаму кроку папярэднічалі масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі ўрадоўцаў, якія займалі высокія пасады пры зрынутым прэзыдэнце Бэн Алі.

Паведамляецца, што новыя прызначэньні закрануць 5% міністэрскіх пасадаў і некаторыя дыпляматычныя функцыі.

Тым часам у горадзе Гефса, што ў цэнтральнай частцы краіны, супраць чарговых пратэстаў упершыню былі выкарыстаныя войскі. Салдаты разагналі дэманстрацыю стрэламі ў паветра. Адначасова ў штаб-кватэры мясцовага прафсаюзу адзін з пратэстоўцаў учыніў дэманстрацыйнае самаспаленьне.
XS
SM
MD
LG