Тысячы дэманстрантаў сёньня ў Эгіпце патрабавалі палітычных і эканамічных рэформаў і сыходу прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які кіруе краінай 30 гадоў.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і вадамёты супраць дэманстрантаў, якія ў адказ кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі.
Пратэстоўцы скандавалі “Туніс, Туніс!”. У Каіры, Александрыі і некалькіх іншых гарадах Эгіпту на вуліцы выйшлі як найменей 20 тысяч чалавек.
Эгіпцяне пратэстуюць супраць таго ж, што і тунісцы – рост коштаў, беднасьць, бяспрацоўе, дыктатарскае кіраваньне.
Экспэрты адзначаюць, што туніская рэвалюцыя спрыяла актывізацыі апазыцыйных рухаў у многіх арабскіх краінах.
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што мяркуе, што урад ў Эгіпце “стабільны”.
Эгіпет зьяўляецца саюзьнікам Вашынгтону на Блізкім Усходзе.