Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмена парамэтраў вяшчаньня праз спадарожнік


Шаноўныя слухачы!

31 студзеня 2011 году адбыліся некаторыя тэхнічныя зьмены ў перадачы сыгналу нашага вяшчаньня праз спадарожнік HotBird (13 градусаў на ўсход). Хуткасьць патоку (мадуляцыя) – symbol rate – зьмянілася на 27,5 мэгасымбаляў за сэкунду.

Астатнія парамэтры застаюцца ранейшымі: частата – frequency – 12,226 гігагерцаў, вэртыкальная палярызацыя.

На названай частаце вы настроіцеся на пакет тэле– і радыёканалаў “Голасу Амэрыкі”. Наш радыёканал можна знайсьці ў тэлеканале HB 1-8 – чацьверты правы аўдыясыгнал.

Калі пры настройваньні вы сутыкняцеся зь цяжкасьцямі, зьвярнецеся да спэцыялістаў у галіне спадарожнікавай тэлевізіі. Жадаем вам ідэальнага прыёму!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG