Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдзеляць Беларусі менш грошай


ЗША плянуюць вылучыць новыя буйныя сумы дзяржавам па ўсім сьвеце для падтрымкі дэмакратыі, аховы здароўя і адукацыі, на эканамічнае і гуманітарнае разьвіцьцё, а таксама на ахову навакольнага асяродзьдзя. Традыцыйна ўвайшла ў гэты сьпіс і Беларусь.

У 2011 фінансавым годзе ЗША могуць вылучыць Беларусі 14 мільёнаў даляраў. Naviny.by адзначаюць, што гэта прыкладна на мільён менш, чым было на папярэдні год. Інтэрнэт-рэсурс спасылаецца на паведамленьне, апублікаванае на афіцыйным сайце, прысьвечаным пытаньням амэрыканскай замежнай дапамогі.

З заплянаваных для Беларусі сродкаў звыш 9 мільёнаў даляраў мяркуецца накіраваць на разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека (у 2010-м гэта сума складала 10,2 мільёна). На ахову здароўя заплянавана каля 650 тысяч даляраў, на сфэру адукацыі і гуманітарнае разьвіцьцё – 1,8 млн. даляраў, на эканамічнае разьвіцьцё – 1,4 млн. даляраў, на барацьбу з транснацыянальнай злачыннасьцю – 400 тысяч даляраў.

Галоўнай мэтай амэрыканскай дапамогі ў Беларусі зьяўляецца падтрымка беларускага народу ў імкненьні дамагчыся, каб урад пачаў паважаць дэмакратычныя правы і свабоды. Палітыка беларускіх уладаў, накіраваная на абмежаваньні і забароны, прыводзіць да таго, што
Сума, якая выдаткоўваецца на Беларусь – адна з самых нізкіх у рэгіёне былога Савецкага Саюзу
прадэмакратычныя групы і незалежныя палітычныя постаці падвяргаюцца рэпрэсіям, а большасьць грамадзян краіны ня мае доступу да аб'ектыўнай інфармацыі, – гаворыцца ў тлумачальным камэнтары. – Прагрэс усё яшчэ неабходны ў такіх сфэрах, як правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама рынкавыя рэформы. У гэтай сувязі дапамога ЗША працягне падтрымку краіны на яе шляху да дэмакратыі, заснаванай на вяршэнстве закону і павазе правоў чалавека. Дапамога ўключае праграмы, накіраваныя на ўзмацненьне грамадзянскай супольнасьці, падтрымку незалежных СМІ, разьвіцьцё няўрадавых арганізацый, а таксама на праграмы рынкавых рэформаў і разьвіцьця прыватнага сэктару. Сацыяльная і гуманітарная дапамога будуць спрыяць барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі, падтрымцы найбольш датклівых слаёў насельніцтва”.

Сума, якая выдаткоўваецца на Беларусь – адна з самых нізкіх у рэгіёне былога Савецкага Саюзу. Для параўнаньня: на Украіну ў 2011 годзе будзе выдзелена 124 мільёна даляраў, на Грузію – 90,1, на Расею – 68,7, Армэнію – 45,2, Малдову – 22,7 мільёна даляраў.

А найбольшыя сумы, як і чакалася, вылучаюцца Аўганістану (3,9 млрд.), Пакістану і Ізраілю (па 3 млрд.), Эгіпту (1,5 млрд.), Іраку (729 млн.) і Ярданіі (682 млн.). Агульны ж памер дапамогі ЗША розным краінам сьвету ў 2011 годзе складзе 58 мільярдаў даляраў (1% фэдэральнага бюджэту).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG