Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША павялічаць дапамогу Ўкраіне


Злучаныя Штаты павялічаць штогадовую дапамогу Ўкраіне да 124,4 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў у панядзелак сайт дзяржаўнай дапамогі ЗША замежным дзяржавам. Летась Украіна атрымала ад ЗША 123,1 мільёнаў даляраў, у 2009 годзе – 99,4 мільёнаў.

У паведамленьні тлумачыцца, што "галоўная мэта дапамогі ЗША Ўкраіне – падтрымка дэмакратычнай, квітнеючай і бясьпечнай Украіны, цалкам інтэграванай у эўраатлянтычную супольнасьць".
XS
SM
MD
LG