Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Іван Кулікоў абвінавачваецца ў тым, што цягам амаль 8 гадоў атрымліваў зарплату за людзей, аформленых на працу фіктыўна.
Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў праваахоўных органах.
"Паводле дадзеных сьледзтва, Кулікоў з красавіка 2000 году па чэрвень 2008 году трымаў у штаце лябараторыі Аб'яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі двух менчукоў.
Папярэдне ўстаноўлена, што на самой справе аформленыя ў інстытуце асобы там не працавалі, а ўвесь гэты час заробак за іх атрымліваў сам Кулікоў", — паведамілі праваахоўнікі.
Кулікову інкрымінуецца крадзеж сродкаў установы "Аб'яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" ў памеры каля 7,5 тысячы даляраў.
На мінулым тыдні Іван Кулікоў быў арыштаваны.