Паліцыя Тунісу сёньня выкарыстала сьлезацечны газ, каб разагнаць удзельнікаў акцыі пратэсту, якія кідалі камяні ў бок офісу прэм'ер-міністра. Пратэстоўцы, бальшыня якіх прыехала ў сталіцу з самых бедных сельскагаспадарчых рэгіёнаў краіны, патрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Махамеда Ганушы, які паабяцаў пакінуць палітыку пасьля таго, як адбудуцца выбары.
У Тунісе штодня адбываюцца акцыі пратэсту пасьля фармаваньня на пачатку мінулага тыдня часовага ўраду. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі міністраў, якія працавалі пры зрынутым прэзыдэнце Бен Алі, а таксама роспуску партыі, якую ён ачольваў.