Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Страсбуры пройдуць тэрміновыя дэбаты па Беларусі


Канстанцін Касачоў
Канстанцін Касачоў
27 студзеня Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ў тэрміновым парадку абмяркуе сытуацыю, якая склалася ў Беларусі пасьля сьнежаньскіх прэзыдэнцкіх выбараў, і прыме рэзалюцыю.

Такое рашэньне прынята на пасяджэньні Бюро ПАРЭ, паведаміў журналістам кіраўнік дэлегацыі Расеі ў Асамблеі Канстанцін Касачоў, паведамляе РІА Новости.

"Да апошняга было незразумела, у якім фармаце будзе праходзіць гэтае абмеркаваньне", — сказаў ён. Раней група лібэралаў падала запыт аб правядзеньні тэрміновых дэбатаў па гэтым пытаньні. Паводле Касачова, "да гэтай групы далучылася ўся дэлегацыя Польшчы", і было пастаноўлена правесьці тэрміновыя дэбаты з прыняцьцём рэзалюцыі.

Касачоў выказаў надзею, што дакладчыцай выступіць прадстаўніца Фінляндыі Сініка Хурскайнэн, якая раней займалася гэтым пытаньнем. Касачоў дадаў, што канчатковае рашэньне наконт таго, хто будзе рыхтаваць даклад, прымуць 24 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG