Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альжыр: разагнаная дэманстрацыя апазыцыі


У Альжыры адбыліся сутыкненьні паліцыі зь некалькімі сотнямі дэманстрантаў, якія патрабуюць дэмакратычных рэформаў, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Дэманстрацыя была арганізаваная апазыцыйнай палітычнай партыяй "Сход за культуру і дэмакратыю". Правядзеньне акцыі не было санкцыянаванае альжырскімі ўладамі.

Паводле некаторых зьвестак, у выніку пратэсту пацярпелі некалькі чалавек, яшчэ некалькі былі затрыманыя.

Акцыі пратэсту ў Альжыры і ў шэрагу іншых гарадоў прайшлі ў адказ на падвышэньне коштаў на харчовыя тавары.
XS
SM
MD
LG