Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы зь Іранам ня мелі выніку


Прадстаўнікі шасьці ўсясьветных дзяржаваў расчараваныя вынікамі перамоваў зь іранскай дэлегацыяй у Стамбуле адносна яе ядзернай праграмы. Пра гэта заявіла вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан. Яна сказала, што Іран адмаўляецца заключаць любое пагадненьне без папярэдніх умоваў.

Іранскія прадстаўнікі сьцьвярджаюць, што парадак дня стамбульскай сустрэчы наўрад ці можна назваць прадуманым і зразумелым.

Прадстаўнікі міжнароднай супольнасьці дамагаюцца ад Ірану спыненьня ўзбагачэньня ўрану, бо падазраюць Іран у стварэньня ядзернай зброі. Тэгеран заяўляе пра мірны характар сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG