Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Тунісу абяцае пакінуць палітыку


Прэм’ер-міністар Тунісу Махамэд Ганушы паабяцаў пакінуць палітыку пасьля таго, як у краіне адбудуцца свабодныя прэзыдэнцкія выбары. Яны, паводле прэм’ера, будуць арганізаваныя цягам шасьці месяцаў. У тэлеінтэрвію Ганушы, які ачольвае ўрад “нацыянальнага адзінства” пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Бен Алі, таксама паабяцаў, што ў краіне будуць скасаваныя ўсе “антыдэмакратычныя законы”.

Ганушы быў палітычным саюзьнікам Бен Алі. У Тунісе працягваюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі ўсіх, хто займаў высокія пасады пры зрынутым прэзыдэнце.
XS
SM
MD
LG