Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карымаў едзе ў Брусэль


Эўразьвяз плянуе аказаць ціск на прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава з тым, каб дамагчыся паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў яго краіне.

Прадстаўнік ЭЗ Аліў'е Байі заявіў у пятніцу, што праблема датрыманьня правоў чалавека стане галоўным пунктам парадку дня візыту Карымава ў Брусэль, дзе адбудуцца яго перамовы з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.

У 2005 годзе лідэр Узбэкістану быў унесены ў "чорны сьпіс" ЭЗ за тое, што адмовіўся дазволіць міжнароднае расьсьледаваньне жорсткага здушэньня вулічных пратэстаў у Андыжане.

У 2009 годзе Брусэль санкцыі адмяніў.
XS
SM
MD
LG