Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўступіў на пасаду кіраўніка краіны


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
З прамовы Лукашэнкі:

"Майданы і плошчы нашаму грамадзтву не пагражаюць",

"Эўрапейцы ўжо ня маюць прэтэнзіяў да нашых выбараў".

Лукашэнка: "Удержали убедительную победу". "Мы удержали", – агаварыўся на пачатку Лукашэнка.

Першым выступіў Анатоль Рубінаў. За ім – мітрапаліт Філарэт. Сярод іншага ён сказаў: "Няхай умудрыць вас, Аляксандар Рыгоравіч, Госпад".

На сцэне разам з Лукашэнкам знаходзіліся старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, кіраўнікі палатаў Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў і Мікалай Андрэйчанка, а таксама кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт. Прадстаўнікаў іншых канфэсіяў на сцэне не было.



Аляксандар Лукашэнка праехаў ад рэзыдэнцыі ў Драздох да Палацу Рэспублікі.

Рух транспарту паўсюль быў перакрыты.

На шляху картэжу на вуліцах амаль не было людзей.

Зь лімузіна Лукашэнка выйшаў з малодшым сынам Колем.

Цырымонія інаўгурацыі трансьлявалася па ўсіх каналах Беларускага тэлебачаньня.

Інаўгурацыя праходзіць у Палацы Рэспублікі.

Прысяга прыносіцца ва ўрачыстых умовах у прысутнасьці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савету Рэспублікі, судзьдзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў.

Тэкст прысягі: "Уступаючы на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся аддана служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, сьвята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі ў Беларусі 19 сьнежня 2010 году.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан не прысутнічае на інаўгурацыі. У гэты дзень Скэнлан знаходзіцца зь візытам у Горадні.

Не прысутнічаюць на цырымоніі інаўгурацыі і амбасадары краін Эўразьвязу. Такім чынам яны пратэстуюць супраць фальшаваньняў выбараў і рэпрэсіяў супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG