Швайцарскае аддзяленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Libereco — Партнэрства па правах чалавека" заклікала фэдэральны ўрад краіны неадкладна ўвесьці забарону на паездкі ў Швайцарыю для беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ды яго атачэньня.
Паводле кіраўніка швайцарскай сэкцыі "Libereco" Марціна Штадэльмана, "гэта было б абсалютна непрымальным і надзвычай пашкодзіла б рэпутацыі краіны, калі б апошні дыктатар Эўропы мог адпачываць на швайцарскіх лыжных курортах, у той час як у турмах знаходзіцца арыштаваная і зьбітая ім апазыцыя". Штадэльман пры гэтым узгадаў леташнюю паездку беларускага кіраўніка ў Швайцарыю.
"Швайцарыя цяпер не павінна стаяць убаку, а павінна дзейнічаць", падкрэсьліў Марцін Штадэльман. Прычым, паводле праваабаронцы, фэдэральны ўрад мог бы прыняць жорсткае рашэньне адносна беларускага кіраўніка яшчэ да таго, як 31 студзеня рашэньне адносна санкцыяў прыме Эўразьвяз. Гэтым жэстам Бэрн прадэманструе, што сапраўды падтрымлівае дэмакратыю і правы і свабоды чалавека ў Беларусі.
Паводле Марціна Штадэльмана, "асабліва трэба не дапусьціць прысутнасьці прадстаўніцтва рэжыму на ўсясьветным эканамічным форуме ў Давосе. Рэжыму, які пагражае свайму насельніцтву, няма месца ў Эўропе ў XXI стагодзьдзі".