Прадстаўнік ААН у Іраку асудзіў тэракт супраць шыіцкіх паломнікаў. У выніку нападу самагубцы ў горадзе Карбала загінулі як найменей 50 чалавек і яшчэ параненыя больш як 100 чалавек.
Ніхто пакуль не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракт.
Праз некалькі дзён пасьля гэтага нападу ў выніку выбуху ў Тыкрыце загінулі 65 чалавек.
У заяве ААН кіраўнік “Місіі дапамогі для Іраку” Ад Мэлькэрт выказаў свае спачуваньні блізкім загіблых і спадзяваньні на пасьпяховае выздараўленьне параненых, і таксама выказаў “глыбокую заклапочанасьць тым, што працягваюцца мэтанакіраваныя напады супраць пэўных груп ў Іраку, сілаў бясьпекі і палітыкаў ды ўрадоўцаў”.