Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хэльсынская камісія ЗША глыбока занепакоеная рэпрэсіямі ў Беларусі


Камісія па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынская камісія) выказвае глыбокую занепакоенасьць рэпрэсіўнай кампаніяй, якая разгарнулася ў Беларусі пасьля сьнежаньскіх выбараў.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве сустаршыняў камісіі, сэнатара Бэнджаміна Кардына і кангрэсмэна Элсі Гастынгса.

"Сытуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца і патрабуе рашучага адказу ад ЗША, Эўразьвязу і іншых бакоў (…) Рэпрэсіўная кампанія ў Менску павінна быць спыненая, пачынаючы зь неадкладнага вызваленьня затрыманых журналістаў і апазыцыйных актывістаў", — цытуе Кардына прэс-служба Хэльсынскай камісіі.

"У сьнежні прэзыдэнт Лукашэнка на саміце ў Астане пацьвердзіў, што Беларусь будзе прытрымлівацца прынцыпаў АБСЭ, але ўжо празь некалькі тыдняў яго рэжым пачаў поўнамаштабны наступ на вольную прэсу і грамадзянскую супольнасьць, — заявіў у сваю чаргу Гастынгс. — Зараз для Лукашэнкі самы час, каб прыструніць КДБ і праваахоўныя органы, вызваліць зьняволеных, спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да незалежных СМІ і дэмакратычных актывістаў і пачаць супрацоўніцтва з АБСЭ".

Сустаршыні Хэльсынскай камісіі адзначаюць, што ЗША і Эўразьвяз плянуюць увесьці супраць Беларусі больш строгія санкцыі ў адказ на працяг рэпрэсіяў.

Бэнджамін Кардын узначальваў дэлегацыю Кангрэсу і Сэнату ЗША ў ходзе візыту ў Беларусь у 2009 годзе, а Элсі Гастынгс асабіста знаёмы зь некаторымі са зьняволеных беларускіх актывістаў, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG