Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея скасавала пошліны на нафтапрадукты для Кіргізстана


Расея адмяніла пошліны на экспарт нафтапрадуктаў у Кіргізстан. Агенцтва Reuters паведамляе, са спасылкай нa Фэдэральную мытную службу, што рашэньне набыло моц з 1 студзеня.

Трэйдэры мяркуюць, што адмена экспартнай пошліны на нафтапрадукты ў Кіргізстан зьвязаная з дамоўленасьцямі, якія расейскі ўрад заключыў з новым кіраўніцтвам гэтай краіны, якое прыйшло да ўлады пасьля зьвяржэньня папярэдняга прэзыдэнта ў красавіку мінулага году.

Расея ўвяла экспартныя пошліны для краінаў, якія не ўваходзяць у Мытны саюз у красавіку 2010 году, у тым ліку для Кіргізстана, Таджыкістана, Узбэкістана і Туркмэністана.
XS
SM
MD
LG