Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 з 22 затрыманых учора ў Менску адпусьцілі. Дваіх будуць судзіць


Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", два затрыманыя ўвечары 19 студзеня падчас акцыі салідарнасьці ля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валадзько і Кірыл Кудроў правялі ноч у турме на Акрэсьціна.

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд іх адміністрацыйных спраў.

Агулам падчас акцыі беларускай апазыцыі ля будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Менску былі адпушчаныя без вынясеньня абвінавачваньняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзеная прафіляктычная гутарка".

Многія з затрыманых увечары 19 студзеня не пасьпелі прыняць удзелу ў акцыі: іх затрымалі на падыходах да будынку КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG