Суд у амэрыканскім штаце Арызона выставіў абвінавачваньні 22-гадоваму Джэрэду Лі Лафнэру, які ўчыніў 8 студзеня стральбу ў горадзе Тусоне.
Тады 6 чалавек загінулі і 13 атрымалі раненьні. Сярод забітых – фэдэральны судзьдзя Джон Рол і 9-гадовая дзяўчынка. У ліку пацярпелых – член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Гэбрыэль Гіфардс, якая атрымала цяжкое раненьне ў галаву.
Абвінавачваньні Лафнэру прад'яўленыя па трох пунктах, але ня выключана, што ў ходзе расьсьледаваньня іх колькасьць узрасьце.
У выпадку прызнаньня вінаватым Джэрэду Лафнэру пагражае сьмяротнае пакараньне.