Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрнст Сабіла: “Мы молімся за вязьняў і за тых, хто вязьніць”


Эрнст Сабіла
Група хрысьціян розных веравызнаньняў днямі выступіла з ініцыятывай абвясьціць 19 студзеня агульнабеларускім Днём малітвы за палітычных вязьняў. Вернікі заклікалі ў гэты дзень замаўляць ува ўсіх храмах краіны малітвы за зьняволеных.

Госьць “Начной Свабоды: вынікаў дня” – пастар Беларускай эвангельскай царквы Эрнст Сабіла.

Сабіла: Мы індывідуальна молімся за ўсіх чалавекаў, як напісана ў Эвангельлі, у тым ліку і за вязьняў, і за тых, хто вязьніць. Усе людзі маюць патрэбу ў вызваленьні ад сілаў цемры, ад сілаў шатана, і мы молімся за ўсіх. За вязьняў, у прыватнасьці, мы маліліся і працягваем маліцца, бо іх ня вызвалілі. Мы молімся за вызваленьне вязьняў і за тое, каб наагул у краіне такіх ня складвалася такіх сытуацыяў, як увязьненьне за палітычныя перакананьні або за негвалтоўныя дзеяньні.

Слухаць гутарку цалкам

  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG