Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклапочаныя падзеямі ва Ўкраіне


ЗША мяркуюць, што ўдзяленьне палітычнага прытулку экс-міністру эканомікі Ўкраіны Багдану Данілішыну ў Чэхіі павінна стаць "званком" для Кіева адносна таго, "як Эўропа і міжнародная супольнасьць успрымаюць працэсы", што адбываюцца ва Ўкраіне.

Пра гэта заявіў журналістам у Брусэлі памочнік дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Мэлія, паведамляе агенцтва УНІАН.

Ён дадаў, што згаданыя працэсы выклікаюць занепакоенасьць і Вашынгтону, у прыватнасьці – выбарачнае ўжываньне правасудзьдзя.

Мэлія заявіў, што падчас свайго двухдзённага візыту ва Ўкраіну, які стартуе 20 студзеня, ён плянуе падняць гэтую тэму на сустрэчах з прадстаўнікамі як ўраду, так і апазыцыі ды грамадзянскай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG