Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльныя пратэсты ў Армэніі


Каля 7 тысяч прыхільнікаў апазыцыі сабраліся сёньня ў сталіцы Армэніі на мітынг з патрабаваньнем паляпшэньня эканамічнай і сацыяльнай сытуацыі ў краіне. Акцыю ў Ераване ініцыявала Народная партыя, пад кіраўніцтвам мэдыя-магната Тыграна Карапецяна.

Прамаўляючы на мітынгу Карапэцян выступіў з патрабаваньнем да ўраду павялічыць заробкі і пэнсіі, выплаціць кампэнсацыі ўкладчыкам у савецкія банкі і вызваліць зьняволеных апазыцыянэраў.

Ён асьцярог, што ў выпадку невыкананьня названых патрабаваньняў, Народная партыя будзе дамагацца датэрміновых выбараў.

Партыя Тыграна Карапэцяна ня мае прадстаўніцтва ў парлямэнце, але карыстаецца пэўнай падтрымкай сярод сельскага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG