Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі будзе новы мусульманскі тэлеканал


Расея плянуе неўзабаве распачаць вяшчаньне новага мусульманскага тэлеканала дзеля выхаваньня талеранцыі ў грамадстве.

Паведамляецца, што новы спадарожнікавы тэлеканал пачне вяшчаньне ў лютым альбо сакавіку для Расеі, дзе жыве каля 20 мільёнаў мусульманаў.

Аналітыкі адзначаюць, што ў Расеі пашыраюцца нэа-нацыяналістычныя рухі. У сьнежні ў Маскве адбываліся найгоршыя цягам усяго часу пасьля распаду СССР хваляваньні на нацыянальнай глебе.
XS
SM
MD
LG