Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькі атрымалі першы ліст ад Паўла Севярынца


Павал Севярынец
Павал Севярынец
У версе аркуша рукою Паўла пазначана “Ліст №5”, распавядае Тацяна Севярынец, маці зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка. Але папярэдніх чатырох лістоў сям'я так і не атрымала.

На думку спадарыні Тацяны, ліст праходзіў нейкую папярэднюю праверку: ён датаваны 12-м студзеня, але на пошце праштампаваны толькі 18-га. Яшчэ адна выснова, якую зрабіла маці, пра тое, што да Паўла Севярынца даходзяць ня ўсе перадачы: у лісьце ён просіць перадаць яму лекі, якія Тацяна Севярынец перадавала ў СІЗА КДБ яшчэ 5-га студзеня.

Увогуле ліст невялікі, адзначае спадарыня Тацяна – на адну старонку звычайнага сшытка. Павал Севярынец просіць бацькоў прабачыць яму за тое, што цяперашняе ягонае становішча вымагае ад іх дадатковага клопату, віншуе іх з Вадохрышчам, а пра сябе паведамляе сьцісла: “Малюся, думаю, пішу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG