Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзювалье пагражае суд


Былому дыктатару Рэспублікі Гаіці Жану-Клоду Дзювалье, які днямі нечакана вярнуўся на радзіму пасьля доўгіх гадоў выгнаньня, прад'яўленыя абвінавачваньні ў карупцыі ды растраце дзяржаўных сродкаў.

Па шэрагу паведамленьняў, Дзювалье быў учора дастаўлены ў суд, пасьля чаго яго зноў вярнулі ў гатэль, ачэплены цяпер супрацоўнікамі паліцыі.

Праваабаронцы заклікаюць цяперашнія ўлады Гаіці арыштаваць Дзювалье, які падазраецца ў катаваньнях і забойствах тысяч людзей падчас свайго кіраваньня краінай у 1970-80-я гады.
XS
SM
MD
LG