Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс новага ўраду ў Тунісе


У Тунісе тры міністры новага ўраду нацыянальнага адзінства, створанага ўчора, сёньня заявілі аб сваёй адстаўцы.

Як паведаміў найбуйнешы прафсаюз Тунісу, які ў новым урадзе прадстаўлялі гэтыя тры міністры, адстаўка зробленая на знак пратэсту супраць таго, што ключавыя пасады ў новым урадзе засталіся ў прадстаўнікоў зрынутага днямі былога прэзыдэнта Бэн Алі.

Раней сёньня паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону мітынгу пратэсту супраць удзелу міністраў папярэдняга кабінэту ў новым урадзе.

Раней прэм’ер-міністар Тунісу Мухамад Ганушы абяцаў аддаць пад суд усіх, хто вінаваты ў разгоне дэманстрацыяў супраць Бэн Алі, у выніку чаго загінулі 78 чалавек. Пры гэтым прэм’ер адзначыў, што чальцы новага ўраду не датычныя да рэпрэсіяў.
XS
SM
MD
LG