Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: Больш не пазычаць!



Ніякіх зьнешніх пазык пад вялікія працэнты быць не павінна. Аб гэтым заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця беларускай эканомікі, паведамляе БЕЛТА.


"Жыць трэба па сродках. Ніякага друкаваньня грошай, ніякіх пазык, хопіць", – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго, краіна выходзіць з крызісу, "таму ніякіх зьнешніх пазык пад вялікія працэнты быць не павінна. З гэтым трэба разьвітацца. Гэта правільны падыход, ён не падлягае спрэчкам", – падкрэсьліў А.Лукашэнка.

Некалькі дзён таму прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч заявіў:

“За апошнія тры гады зьнешні дзяржаўны і карпаратыўны доўг Беларусі вырас у 10 разоў. Хоць ён і не перавышае мяжы нацыянальнай бясьпекі, тым ня менш, ён вялікі, для беларусаў жыць у доўг нязвыкла. Няхай кажуць, што ўсе за мяжой жывуць у доўг, але мы прывыклі, каб доўг быў мінімальным, бо яго трэба будзе вяртаць з працэнтамі".

Валавы зьнешні доўг Беларусі павялічыўся з пачатку 2010 года на 3 млрд. 533 млн. даляраў (на 16%). На 1 кастрычніка 2010 года ён дасягнуў 25 млрд. 593,3 млн. даляраў, або 48,8% ВУП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG