Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бразыліі ўжо 655 ахвяраў стыхіі


Колькасьць ахвяраў стыхійнага бедзтва ў Бразыліі, па апошніх дадзеных, дасягнула 655. Ад паводак і апоўзняў найбольш моцна пацярпелі гарады Нова-Фрыбурга і Тэрэзаполіс у штаце Рыа-дэ-Жанэйра.

Прадстаўнікі Чырвонага Крыжу ўчора выступілі з скаргамі на недастаткова актыўнае супрацоўніцтва зь імі ўладаў Тэрэзаполісу.

Бразыльскія СМІ паведамляюць, што па меншай меры 170 тонаў тэрміновай дапамогі пацярпелым да гэтага часу не дастаўленыя па прызначэньні.

Учора ў Бразыліі завяршылася трохдзённая жалоба па ахвярах стыхіі.
XS
SM
MD
LG