Праваабаронцы патрабуюць заклікаць да адказнасьці былога дыктатара Гаіці Жана-Клода Дзювалье, які вярнуўся на радзіму пасьля 25-гадовага выгнаньня.
На думку праваабаронцаў Amnesty International і Human Rights Watch, Дзювалье павінен панесьці адказнасьць за забойствы тысячаў людзей падчас свайго 15-гадовага кіраваньня краінай.
Дзювалье быў зрынуты ў 1986 годзе і з таго часу знаходзіўся ў Францыі.
Гаіці чакае другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, тады як канчатковыя вынікі першага туру, які адбыўся ў лістападзе, дагэтуль не былі апублікаваныя, пасьля таго як выбарчая камісія прыняла рашэньне паўторна пералічыць бюлетэні.