Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібане працягваецца ўрадавы крызіс


У Лібане адклалі палітычныя кансультацыі для прызначэньня новага прэм’ер-міністра.

Урад Саада Харыры распаўся на мінулым тыдні пасьля таго, як адзінаццаць міністраў ад шыіцкай радыкальнай групоўкі “Хізбула” і сымпатызуючых фракцыяў падалі ў адстаўку.

Апошнім часам напружанасьць ва ўрадзе павялічвалася ў сувязі з расьсьледаваньнем пад эгідай ААН забойства ў 2005 годзе Рафіка Харыры, бацькі Саада Харыры. Многія экспэрты лічаць, што групоўка “Хізбула” мае дачыненьне да гэтага злачынства.
XS
SM
MD
LG