Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра падзі 19 сьнежня КДБ дапытвае непаўнагадовых


У міліцыі і КДБ працягваецца допыт карыстальнікаў мабільных тэлефонаў апэратараў МТС і VELCOM, знаходжаньне якіх было зафіксаванае ў месцы правядзеньня акцыі пратэсту 19 сьнежня. Сёньня ў міліцыю выкліканы актывіст Маладога фронту Міхась Бутылін. Сілавікі дапытваюць нават непаўнагадовых, не шукаючы згоды іх бацькоў.

Актывістка Маладога фронту Віка Ладзіс мае 15 год, але сьледчыя КДБ дамагліся яе допыту. Віка Ладзіс паведамляе як гэта адбывалася:

"Мяне выклікалі ў КДБ на што я ім адказала, што мне няма 18 год, а толькі 15. На гэта яны мне адказалі, каб я прыходзіла ў КДБ, бо ёсьць такі закон, паводле якога я магла быць на допыце з 14 год без прысутнасьці бацькоў ці іншых людзей. Паколькі я хварэла, то супрацоўнік КДБ прыйшоў да мяне дахаты і распытваў пра Насту Палажанку, цікавіўся хто якія пасады займае ў Маладым фронце, колькасьць актывістаў і гэтак далей".

Уладальнікаў тэлефонаў, зафіксаваных у раёне падзеяў 19 сьнежня, дзесяткі тысяч. Каб дапытаць у КДБ і міліцыі ўсіх, супрацоўнікі спэслужбаў і міліцыі ў мэтадах не абмяжоўваюцца, кажа праваабаронца Наста Лойка:

зараз крымінальны вышук цалкам займаецца тым, што абтэлефаноўвае гэтых людзей
"У супрацоўнікаў сьледчай групы вельмі шмат працы і яны не выконваюць шэраг працэсуальных нормаў, асабліва тых, якія тычацца выкліку грамадзян на допыты. Усіх, каго я ведаю, выклікаюць праз тэлефон. А калі чалавек пачынае патрабаваць позву, то яму пачынаюць пагражаць і бальшыня, на жаль, пагаджаюцца. І зараз крымінальны вышук цалкам займаецца тым, што абтэлефаноўвае гэтых людзей. Наколькі я ведаю, там вельмі вялікая сьледчая група супрацоўнікаў розных структур і ўзьнікае пытаньне – а хто ж будзе расьсьледаваць звычайныя злачынствы? І што будзе адбывацца ў краіне ў сытуацыі, калі амаль усе сьледчыя накіраваныя на палітычную справу".

Дзіця не павінна даваць ніякіх паказаньняў ці тлумачэньняў па 19 сьнежня ці якому яшчэ выпадку, бо гэта павінна праводзіцца ў прысутнасьці сацыяльнага пэдагога і законнага прадстаўніка, тым больш паводле такіх важных справах
Выклік на допыт непаўнагадовых без ведама і згоды іх бацькоў – грубае парушэньне дзейнага заканадаўства, заяўляе праваабаронца і юрыст Алег Воўчак:

"У мяне такое ўражаньне, што улада сказала КДБ, МУС і ўсім астатнім – што хочаце, тое і рабіце – цалкам пайшла ў прававое бязьмежжа. Калі дзіцяці – гэта чалавеку да 18 год – патэлефанавалі з прапановай кудысьці зьявіцца, то ён павінны паведаміць свой узрост, запісаць імя і кантакты гэтага супрацоўніка і паведаміць пра гэта бацькам. Калі прыйшлі ў школу, што ўжо пачало таксама практыкавацца, то адразу трэба паведамляць дырэктару і патрабаваць, каб выклікалі бацькоў. Дзіця не павінна даваць ніякіх паказаньняў ці тлумачэньняў па 19 сьнежня ці якому яшчэ выпадку, бо гэта павінна праводзіцца ў прысутнасьці сацыяльнага пэдагога і законнага прадстаўніка, тым больш паводле такіх важных справах. Зараз павінныя быць пільныя ня толькі дарослыя, але і дзеці".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG