Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльныя пратэсты ў Ярданіі


У сталіцы Ярданіі горадзе Аман больш за тры тысячы прафсаюзных актывістаў, ісламістаў і прадстаўнікоў левых партыяў пратэставалі сёньня ля будынку парлямэнту супраць эканамічнай палітыкі ўраду.

Удзельнікі "сядзячай" дэманстрацыі скандавалі: "Хопіць хлусьні, у нас няма будучыні" і заклікалі прэм'ер-міністра прыслухацца да голасу народа.

Акцыя пратэсту адбывалася падчас паседжаньня парлямэнту. Яшчэ 50 дэманстрантаў знаходзіліся ў гэты час ля пасольства Тунісу ў Амане, скандуючы "Туніская рэвалюцыя будзе распаўсюджвацца".
XS
SM
MD
LG