Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Тунісу доўжацца забурэньні


У сталіцы Тунісу горадзе Туніс па-ранейшаму пануе хаос і працягваюцца непарадкі, падчас якіх днямі быў скінуты пасьля 23 гадоў кіраваньня прэзыдэнт краіны Зін эль-Абідын Бэн Алі.

У горадзе, на вуліцах якога застаюцца танкі, пэрыядычна чуваць страляніна. Відавочцы паведамляюць пра новыя выпадкі марадэрства.

У пятніцу ў Тунісе было ўведзена надзвычайнае становішча. Масавыя пратэсты супраць беспрацоўя і карупцыі, а таксама з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта выліліся ў бунты. Зін эль-Абідын Бэн Алі ўцёк з краіны ў Саудаўскую Арабію. Паведамляецца пра дзясяткі загінулых пры забурэньнях.

У суботу прыняў прысягу часовы прэзыдэнт Фуад Мэбазаа, што раней займаў пасаду старшыні ніжняй палаты парлямэнту. Ён паабяцаў сфармаваць урад нацыянальнай еднасьці, у які маюць увайсьці прадстаўнікі апазыцыі.
XS
SM
MD
LG