Злучаныя Штаты павіншавалі Влада Філата з тым, што парлямэнт Малдовы зацьвердзіў яго на пасадзе прэм’ер-міністра. Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваёй заяве вітаў таксама фармаваньне новага ўраду кіроўным “Альянсам за эўрапейскую інтэграцыю”.
Урад лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Влада Філата і яго праграма былі зацьверджаныя на пасяджэньні парлямэнту Малдовы ў пятніцу.
28 лістапада летась у Малдове адбыліся датэрміновыя парлямэнцкія выбары. 30 сьнежня было абвешчана аб стварэньні кіроўнай кааліцыі з трох партыяў – Лібэральна-дэмакратычнай, Дэмакратычнай і Лібэральнай. Камуністы ў кааліцыю не ўвайшлі.