У Іране сёньня пачынаецца двухдзённае інспэктаваньне яго ядзерных аб’ектаў прастаўнікамі замежных дзяржаваў. Сярод удзельнікаў – пасланцы Эгіпту, Вэнэсуэлы, Кубы і Сырыі.
Расея, Кітай, Эўразьвяз адмовіліся ад прапановы Ірану наведаць яго ядзерныя аб’екты. ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына не былі запрошаныя.
Некаторыя заходнія дыпляматы палічылі гэтае мерапрыемства спробай расколу адзінай пазыцыі шасьці вядучых дзяржаваў сьвету, якія ўдзельнічаюць у перамовах зь Іранам адносна яго ядзернай праграмы.