Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна патрабуе ад Чэхіі выдаць былога міністра


Генпракуратура Ўкраіны настойвае на экстрадыцыі з Чэхіі былога міністра эканомікі краіны Багдана Данілішына, заявіў намесьнік генпракурора Віктар Вайцішэн.

13 студзеня адвакатка Данілішына Марына Махіткова паведаміла, што экс-міністар атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Сёньня адвакат Ігар Фамін заявіў, што Данілішын па рашэньні суду ў Празе быў адпушчаны на свабоду.

Багдан Данілішын, былы міністар ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі, быў затрыманы ў Празе 18 кастрычніка мінулага году па запыце Інтэрполу.

Украінскія ўлады абвінавачваюць яго ў злоўжываньні службовым становішчам і нанясеньні стратаў дзяржаве ў памеры 1,75 мільёна даляраў.
XS
SM
MD
LG