Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскай сэнатар заступіўся за Нямцова


Вядомы амэрыканскі праваабаронца, сэнатар Бэнджамін Кардын назваў новым адступленьнем ад дэмакратыі рашэньне расейскага суду адхіліць скаргу Барыса Нямцова на прысуд аб арышце.

Старшыня Амэрыканскай Хельсінскай камісіі (пры Кангрэсе ЗША) Кардын таксама падвергнуў крытыцы затрыманьне іншых апазыцыянэраў падчас акцыі 31 сьнежня ў Маскве.

Па словах сэнатара, ён рэкамэндаваў уключыць судзьдзю Алену Сташыну, якая адхіліла апэляцыю Нямцова, у сьпіс расейцаў, якім варта забараніць уезд у ЗША ў сувязі зь іх датычнасьцю да сьмерці ў маскоўскім СІЗА юрыста фонду Hermitage Сяргея Магніцкага.

У 2009 годзе судзьдзя Сташына адхіліла скаргу Магніцскага на адмову турэмнай адміністрацыі даць яму неабходную мэдыцынскую дапамогу.
XS
SM
MD
LG