Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks дапамог грашыма свайму інфарматару


Вэб-сайт WikiLeaks ахвяраваў грошы на абарону амэрыканскага вайскоўца Брэдлі Мэнінга, якога падазраюць у перадачы гэтаму інтэрнэт-рэсурсу амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў.

WikiLeaks перавёў больш за 15 тысяч даляраў на рахунак адваката Мэнінга. Гэта дазволіла сабраць суму, блізкую да неабходнага мінімуму для забесьпячэньня належнай абароны Мэнінгу, сказаў прадстаўнік групы "Мужнасць да супраціву", якая падтрымлівае вайскоўца. Чакаецца, што Мэнінг павінен паўстаць перад судом на працягу гэтага году. Яму пагражае да 52 гадоў турмы.
XS
SM
MD
LG