Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры паводкі на Шры-Ланцы


Па меншай меры 27 чалавек загінулі і 12 зьніклі бяз вестак у выніку паводак і апоўзняў на Шры-Ланцы.

Многія сем'і, якія пражываюць на востраве, толькі нядаўна вярнуліся ў свае дамы пасьля заканчэньня працяглага ўзброенага канфлікту паміж урадавымі войскамі і "тамільскімі тыграмі".

Нягледзячы на тое, што ўзровень вады ўжо пачаў апускацца, дабрачынныя арганізацыі спрабуюць арганізаваць аказаньне дапамогі прыблізна мільёну пацярпелых.
XS
SM
MD
LG