Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэйтс: Вайсковае камандаваньне Кітаю не інфармуе свой ўрад


Вышэйшае кіраўніцтва Кітаю не заўсёды ведае ўсе дэталі аб дзеяньнях вайсковага камандаваньня краіны, як заявіў міністар абароны ЗША Робэрт Гэйтс.

Гэтае меркаваньне ён выказаў сёньня ў Токіё, і дадаў таксама, што упэўнены, што ў цэлым старшыня КНР Ху Цзыньтао надзейна кантралюе ўзброенныя сілы.

Паводле Гэйтса, які наведаў з чатырохдзённым візытам Кітай на гэтым тыдні, ён і яго амэрыканскія калегі зьвярнулі ўвагу на цэлы шэраг выпадкаў, якія паказалі, што кітайскае цывільнае кіраўніцтва часам не ведае наперад аб дзеяньнях вайскоўцаў.

У якасьці прыклада Гэйтс назваў выпрабаваньне першага “нябачнага” зьнішчальніка кітайскай вытворчасьці, пра які ягоныя афіцыйныя суразмоўцы ў Пэкіне не ведалі.
XS
SM
MD
LG