Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежы Бузэк: Беларускі народ перажыў сваю "Крывавую нядзелю"


Не забываць пра Беларусь заклікаў старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк у заяве ў сувязі з 20-й гадавінай трагічных падзей у Літве.

"Калі мы ўспамінаем пра мужнасьць і адзінства балтыйскіх народаў у Эстоніі, Латвіі і Літве, чыя мірная рэвалюцыя са сьпевамі і сьцягамі зламала адзін з самых нялюдзкіх таталітарных рэжымаў у сусьветнай гісторыі, мы не павінны забываць пра народы, якія дагэтуль знаходзяцца пад прыгнётам", — падкрэсьліў Бузэк.

"Мае думкі, у прыватнасьці, з непасрэднай суседкай Літвы Беларусьсю, дзе ў ноч 19 сьнежня 2010 года <…> беларускі народ перажыў уласную "Крывавую нядзелю", — заявіў кіраўнік Эўрапарлямэнту.

"Памятаць пра тое, чаго Літва дасягнула ў мінулым, зьяўляецца нашай адказнасьцю сёньня, — сказаў Бузэк. — Мы павінны паказаць поўную салідарнасьць з беларускім народам. Больш, чым хто-небудзь у Эўропе, ён заслужыў, каб дух свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці ўрэшце дасягнуў і яго краіны".
XS
SM
MD
LG