Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка працаўладкаваў Бакіева?


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў
Паводле інфармацыі кіргіскага выданьня «Асман Прэс», беглы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які летась атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, дачакаўся ад Аляксандра Лукашэнкі яшчэ аднаго падарунка — працы.

Па зьвестках журналістаў, Лукашэнка прызначыў Бакіева дырэктарам аднаго з заводаў ваенна-прамысловага комплексу. Выданьне не ўдакладняе крыніцы, зь якіх паступіла такая інфармацыя, але называе навіну «абсалютна праўдзівай».

Неўзабаве пасьля зьяўленьня ў Беларусі, у траўні 2010 году, Курманбек Бакіеў наладзіў у Менску прэсавую канфэрэнцыю, на якой заявіў, што зоймецца бізнэсам. Меркавалася, што ён адкрые завод па выпуску цацак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG