Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн правёў перамовы ў Іраку


Злучаныя Штаты зацікаўленыя ў посьпеху Іраку, а галоўная іх мэта – дапамагчы Іраку пабудаваць стабільную дэмакратычную дзяржаўнасьць. Пра гэта заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у часе візыту ў Багдад. Ён правёў перамовы з прэзыдэнтам Іраку Джалялам Талябані і прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі.

Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца. Раней ірацкія афіцыйныя асобы на ўмовах ананімнасьці заяўлялі, што адной з тэмаў мог стаць працяг тэрміну знаходжаньня амэрыканскіх вайскоўцаў у краіне. Паводле дзейнай дамовы, вывад войскаў ЗША зь Іраку павінен быць завершаны да канца 2011 году.
XS
SM
MD
LG