Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Несанкцыяваны пікет перад уваходам у Эўрапарлямэнт


12 студзеня ля ўваходу ў будынак Эўрапейскага парлямэнту беларуская палітэмігрантка Аліса Сыракваш разам зь сябрамі правяла несанкцыянаваную акцыю з мэтай падштурхнуць эўрапарлямэнтарыяў да больш рашучых дзеяньняў у адносінах да рэжыму Лукашэнкі.

Паколькі ідэя правесьці акцыю ўзьнікла літаральна напярэдадні слуханьняў, часу на тое, каб апавясьціць гарадзкія ўлады ва ўсталяваны законам тэрмін не было. У паліцыю Аліса патэлефанавала ўжо на месцы, за колькі гадзінаў да пачатку акцыі.

У эўрапейскім праве панятак «несанкцыянаваны» не азначае аўтаматычна «недапушчальны» і «падлеглы разгону». Прадстаўнікі праваахоўных органаў правядзеньню пікета не заміналі. Ніводзін паліцэйскі ў межах бачнасьці гэтак і не зьявіўся.



Надпіс на плякаце: «Супрацоўніцтва з дыктатурай можа пашкодзіць вашай дэмакратыі».



Надпіс на плякаце: «Свабоду беларускім палітвязьням!»



Арганізатар пікету Аліса Сыракваш. Надпіс на плякаце: «Government Under Lukashenko Aleksandr Grigoryevich» - «дзяржава, кіраваная Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам», на ангельскай і расейскай мовах складваецца ў «GULAG/ГУЛАГ»

Паралельна ў Брусэлі праходзіла яшчэ адна, ужо санкцыянаваная акцыя, на плошчы Шумана, што на аддаленьні ад Эўрапарлямэнту, таму, як паведамляе Аліса Сыракваш, «яе той хто трэба і ня ўбачыў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG