Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Габрыэль Гіфардс адчувае сябе лепш


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведаў шпіталь у горадзе Тускон у штаце Арызона, дзе лекуюць чальца кангрэса Габрыэль Гіфардс. Абама паведаміў, што яна адкрыла вочы упершыню ад таго часу, як яе цяжка параненую прывезьлі ў шпіталь пасьля нападу у мінулую суботу ў часе сутрэчы з выбарцамі.

Дактары выказваюць аптымізм адносна яе стану здароўя, аднак дасюль невядома дакладна, ці зможа параненая аднавіць сілы і здароўе цалкам.

У выніку нападу Джэрэда Лі Лафнэра на сустрэчы Гіфардс з выбарцамі, шэсьць чалавек загінулі, 13 параненыя.
Суд у Арызоне ужо прад’явіў афіцыйныя абвінавачваньні нападніку. Паводле ўсіх гэтых абвінавачваньняў разам яму можа пагражаць сьмяротная кара.
XS
SM
MD
LG