Пасьля ператрусу на кватэры, дзе жыве ў Горадні журналіст “Gazety Wyborczej” Андрэй Пачобут, яго забралі на допыт у КДБ. Пра гэта паведаміў Аляксей Салей, фотакарэспандэнт газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie”. Мабільныя тэлефоны А.Пачобута адключаны.
У самога А. Салея дома нядаўна таксама закончыўся ператрус, які працягваўся 2,5 гадзіны. Кіраваў супрацоўнік КДБ Андрэй Маркавец, “бегалі і шукалі” ў кватэры Валеры Мядзьведзеў і Яўген Сяўрук, паведаміў Аляксей. Што канкрэтна яны шукалі — не ўдакладнілі, толькі сказалі: тое, што можа быць зьвязана з масавымі беспарадкамі ў Менску.
Вынікі канфіскацыі: шэсьць жорсткіх дыскаў, дзьве флэш-карты, каля двух дзесяткаў кампакт-дыскаў і шэсьцьдзесят асобнікаў часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie”.