Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША прыбыў у Пакістан


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў сёньня ў Пакістан з папярэдне не абвешчаным візытам. Маюць адбыцца перамовы з пакістанскім кіраўніцтвам пра барацьбу з ісламскім экстрэмізмам. Чакаецца, што Байдэн на перамовах з прэзыдэнтам Азіфам Алі Зардары паспрабуе пераканаць Ісламабад прыкладаць больш намаганьняў у барацьбе з талібамі і баевікамі "Аль-Кайды", якія хаваюцца на паўночным захадзе Пакістану і ажыцьцяўляюць напады на вайскоўцаў ЗША і НАТО, якія разьмешчаныя ў суседнім Аўганістане.

Учора ў Кабуле Байдэн заявіў, што ЗША не адмовяцца ад падтрымкі ўраду і ўзброеных сілаў Аўганістану і пасьля 2014 году, калі плянуецца цалкам перадаць кантроль за бясьпекай у краіне ад вайскоўцаў НАТО аўганскім сілам.
XS
SM
MD
LG