Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэтчыкі зацікавілася паездкамі апазыцыянэраў


Уладзімер Сякерка
Сёньня ў другой палове дня ў Гомельскае ўпраўленьне КДБ быў выкліканы кіраўнік абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка.

Паводле палітыка, супрацоўнік КДБ Аляксей Казлоўскі ўдакладняў ягоную партыйнасьць і месцазнаходжаньне 19 сьнежня, цікавіўся, ці вядома Сякерку, хто з аднапартыйцаў знаходзіўся на плошчы Незалежнасьці ў Менску ў дзень выніковага галасаваньня й колькі плацілі за паездку?

«Паколькі я не валодаю такой інфармацыяй, то, натуральна, сказаў, што пра паездкі і аплату мне наогул нічога невядома», — паведаміў спадар Сякерка.

На 12 студзеня ва ўправу КДБ выклікаюць старшыню рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова і каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Ўладзімера Кацору.

У офісе АГП на Палескай, 52 чэкісты яшчэ 6 студзеня правялі ператрус — забралі 3 стацыянарныя кампутары і 2 прыватныя ноўтбукі.

«Мяне на заўтра таксама выклікаў праз тэлефон супрацоўнік КДБ, які назваўся Васілём Іванавічам, — апавёў старшыня абласной арганізацыі руху „За свабоду“ Пятро Кузьняцоў. — Аднак я адмовіўся ісьці па тэлефонным званку, сказаўшы, што патрэбна афіцыйная позва. Мне паабяцалі заўтра прывезьці позву».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG