ЗША асудзілі іранскія ўлады ў зьвязку з выракам вядомай праваабаронцы Насрын Сатуды. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заклікаў да тэрміновага вызваленьня Сатуды, якую асудзілі да 11 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў дзеяньнях супраць нацыянальнай бясьпекі Ірану. Ёй таксама забаронена цягам 20 гадоў займацца адвакацкай дзейнасьцю.
Сатудэ была сябрам Цэнтру абароны правоў чалавека – праваабарончай арганізацыі, якую ачольвае ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Шырын Эбадзі. Яе арыштавалі ў верасьні летась пасьля таго, як яна дала шэраг інтэрвію замежным журналістам, у якіх расказала пра абарону арыштаваных пасьля масавых пратэстаў апазыцыі ў чэрвені 2009 году.